Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Краеведческий музей

 Краязнаўчы музей

 Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Пярэкальская сярэдняя школа”

Музейны фонд:

асноўны - 2500 экспанатаў;

дапаможны - 500 экспанатаў.

Найбольш каштоўную частку музейных прадметаў, складае асноўны фонд, які ўключае арыгінальныя культурныя каштоўнасці розных тыпаў.

Уключаныя ў асноўны фонд музейныя прадметы арганізуюцца па асобных музейных калекцыях згодна з класіфікацыяй музейных прадметаў.

 

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея.

- даследаванне гісторыі ўстановы, вёскі;

- збор этнаграфічных і фальклорных матэрыялаў;

- папаўненне экспазіцый музея;

- вывучэнне жыцця і дзейнасці вядомых землякоў;

- сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ветэранамі- афганцамі, перадавікамі вытворчасці

 - правядзенне культурна-асветніцкай дзейнасці сярод вучняў і насельніцтва;

 - даследаванне дзейнасці і творчай спадчыны выдатных, але малавядомых дзеячаў нашай мінуўшчыны;

- урокі з элементамі краязнаўства;

- турысцка-краязнаўчыя экскурсіі;

- пошукавыя экспедыцыі, паходы;

- даследчая дзейнасць;

-  музейныя ўрокі;

- заняткі ў гуртках, на факультатывах.

Музей прапануе наведвальнікам

наступныя экскурсіі:

1.“Беларуская хата”

2.“Прадметы быту нашых продкаў”

3. “Назад у СССР”

4. “Афганістан - наша боль”

5. “Нашы вядомыя выпускнікі”

6. “Ніхто не забыты, нішто не забыта”

7. “Гісторыя школы і саўгаса   неаддзельныя”

8. “Радкі школьнай гісторыі”

Экспазіцыі музея

“Старажытная гісторыя Клічаўшчыны”

Старажытная гісторыя Клічаўшчыны багатая і цікавая. Першы раздзел экспазіцыі прадстаўлены у выглядзе беларускай хаты, другі раздзел змяшчае вялікую колькасць прадметаў быту і прылад працы мясцовага насельніцтва IX - пачатку XX стст. 

  

“Клічаўшчына рэвалюцыйная”

Экспазіцыя прадстаўлена матэрыяламі аб рэвалюцыйных падзеях у раёне, аб людзях якія прымалі ў іх удзел. Асобны стэнд прысвечаны дзейнасці народнікаў і Грынявіцкаму І. Я., ураджэнцу в. Басін Клічаўскага раёна.

У наяўнасці калекцыя нумізматыкі, значкоў

“Савецкі быт”

Прадстаўлены матэрыялы па гісторыі краю савецкага перыяду (1917 - 1990 гг.). Тут жа захоўваюцца газеты і выразкі перыяду Савецкага Саюза.

Вялікую цікавасць уяўляе выстаўка“ Назад у СССР”. Тут знаходзяцца і прадметы побыту, і розныя прадметы таго часу.

“Клічаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”

Вядома, што няма месца ў Беларусі, куды б не зазірнула вайна. Не абмінула яна і наш край. Вялікую цікавасць уяўляе пастаянна дзеючая экспазіцыя “Памяці загінуўшым будзем вартыя". Тут можна ўбачыць тое, да чаго, здаецца, не павінна было імкнуцца чалавецтва: знойдзеныя рэшткі ваеннай зброі, прызначаныя для масавага забойства, экспанаты, якія распавядаюць пра перамогу ў вайне, асабістыя рэчы салдат і ветэранаў, спісы загінуўшых.

У экспазіцыі размешчаны стэнд "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Выкарыстоўваецца пры правядзенні мерапрыемстваў і папаўняецца новымі матэрыяламі.

  

“Афганістан у лёсах нашых землякоў”

У экспазіцыі прадстаўлена дакументальная і мастацкая літаратура аб афганскай вайне, фатаграфіі мемарыялаў і памятных знакаў воінам-афганцам. Асаблівая ўвага нададзена жыццю і лёсам воінаў-удзельнікаў выпускнікоў нашай школы. Увекавечана памяць аб воінах-афганцах Клічаўшчыны загінуўшых у гады афганскай вайны. Прадстаўлены стэнд з фотаздымкамі. Збіраюцца матэрыялы, выразкі з газет. Удзельнікі запрашаюцца на школьныя мерапрыемствы, інфармацыйныя гадзіны .

“Піянерыя: учора, сення, заўтра”

Экспазіцыя прадстаўлена змястоўнымі і насычанымі матэрыяламі з гісторыі зараджэння і развіцця піянерскага руху. Змешчаны наступныя экспанаты: піянерская форма, гальштукі, значкі, газеты, піянерская атрыбутыка.

“Гісторыя школы і саўгаса неаддзельныя”

Экспазіцыя расказвае пра гісторыю развіцця саўгаса, гісторыю школы, пра людзей якія праславілі вёску, пра працаўнікоў саўгаса і настаўнікаў, змяшчае шмат грамат і ўзнагарод.

Аформлены стэнды з фотаздымкамі кіраўнікоў вытворчасці, дырэктароў школы, выпускнікоў і інш.

   

 

Разделы сайта